Праграмны накірунак “Павышэнне прафесійных кампетэнцый” мае на мэце ўдасканаленне кваліфікацыі спецыялістаў па асноўных тэматычных накірунках дзейнасці арганізацыі (гісторыя, права, правы чалавека, устойлівае развіццё, метады выкладання і трэнерскае майстэрства, мэнэджмэнт некамерцыйных арганізацый). Праграмы павышэння прафесійных кампетэнцый праводзяць дасведчаныя спецыялісты арганізацыі і запрошаныя эксперты, якія маюць навуковыя і акадэмічныя ступені, досвед працы ў вышэйшых навучальных установах, міжнародных праектах і арганізацыях. Грамадскім аб’яднаннем “ВІТ” падрыхтаваны метадычныя і навучальныя матэрыялы па асноўных тэматычных накірунках дзейнасці арганізацыі.
Праграмны накірунак “Грамадзянская адукацыя” скіраваны на фармаванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі моладзі і дарослых праз іх азнаямленне з падставовымі канцэпцыямі ўстойлівага развіцця, дэмакратыі, права і правоў чалавека, магчымасцямі іх практычнага выкарыстання ў паўсядзённым жыцці;гісторыяй роднага краю, важнасцю аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;магчымымі шляхамі актыўнага ўдзелу ў выяўленні і вырашэнні мясцовых праблем.Доўгатэрміновая мэта праграмнага накірунку “Грамадзянская адукацыя” палягае на выхаванні новай генерацыі кампетэнтных беларускіх грамадзян, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў.
Праграмны накірунак “Мясцовае і рэгіянальнае і развіццё” скіраваны на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў, стратэгій і пілотных інавацыйных праектаў у такіх сферах, як устойлівае развіццё, захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу г. Гродна і вобласці.Гісторыя гэтага праграмнага накірунку пачынаецца ад стварэння пры Грамадскім аб’яднанні “ВІТ” Грамадскага клуба “Стары горад”, у межах дзейнасці якога былі вывучаны патрэбы развіцця цэнтральнай часткі г.Гродна, распрацаваны адпаведныя прапановы і праекты, якія пазней былі перададзены мясцовым органам улады. Частка з гэтых прапаноў была рэалізавана, некаторыя застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень.
НАВІНЫ І АНОНСЫ
У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

14.03.2017 | комментариев: 0
 У горадзе ўсталяваныя першыя пяць шыльдаў з гістарычнай інфармацыяй пра будынкі - храмы, замкі, тэатры. Тэкст на стэндах даецца на рускай, англійскай і беларускай мовах. Шыльды адпавядаюць тым праектам, якія былі прапанаваны гарадскім уладам сябрамі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” яшчэ ў 2010 г.
Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

 У лютым 2017 года ўступіў у дзеянне Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь. Для Гродна, з яго
Памяці Віктара Саяпіна

Памяці Віктара Саяпіна

 У суботу 4 лютага Гродна развітаўся з гісторыкам і краязнаўцам Віктарам Юр’евічам Саяпіным.
Сябра ВІТа атрымаў Прэмію Дубко

Сябра ВІТа атрымаў Прэмію Дубко

  Гродзенскігісторык і краязнаўца Андрэй Вашкевіч стаў лаўрэатам Прэміі
Назвы вуліц Гродна прадублююць гістарычнымі тапонімамі

Назвы вуліц Гродна прадублююць гістарычнымі тапонімамі

Зацвержаны спіс з першых 16 вуліц нашага горада,якія атрымаюць у дадатак да сучасных гістарычныя