Першая вочная сесія Школы краязнаўцаў

 

28 жніўня на офісе ГА ВІТ прайшла першая вочная сесія Школы краязнаўцаў. Удзельнікаў школы сабралася каля дзесяці чалавек. Яшчэ столькі ж будуць працаваць дыстанцыйна. Падчас першай сесіі навучэнцы школы даведаліся пра розніцу паміж мікрагісторыяй і краязнаўствам, паспрабавалі чытаць старабеларускія і старапольскія дакументы а таксама пазнаёміліся з рэсурсамі па гісторыі Гродзеншчыны ў сеціве і навучыліся рабіць гугл карты !

Праводзілі паседжанні сесіі сябры ВІТа Андрэй Вашкевіч і Наталля Сліж. Выступіў запрошаны эксперт – доктар гістарычных навук Сяргей Токць.

 На працягу Курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з інавацыйнымі метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай (мікрагісторыя, рэгіяналістыка, вусная гісторыя і інш.), атрымаюць практычныя веды адносна найбольш эфектыўных спосабаў працы з комплексам крыніц і навуковай літаратуры па гісторыі і культуры населеных пунктаў і супольнасцяў Гродзенскай вобласці; Набудуць і/ці ўдасканаляць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні і правядзенні краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай прыроды, гісторыі і культуры; будуць атрымліваць кансультацыі з боку спецыялістаў па пытаннях гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах тэматыкі курса і рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай прыроды, гісторыі і культуры.  Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)
28.08.2016 | 0 комментариев
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Введите код:

Каляндар
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
Апошнія навіны
Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

1.10.2018 | 0 комментариев
     28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».  
Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

21.09.2018 | 0 комментариев
     Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які