Гродзенская грамадскасць звяртаецца да ўладаў з прапановай усталяваць гістарычныя назвы вуліц

 

У інтэрнэце з’явілася петыцыя з прапановай да гродзенскіх уладаў гістарызаваць цэнтар Гродна, дадаўшы да сучасных назвах на сценах дамоў і гістарычныя назвы. Аўтары прапановы плануюць сабраць каля тысячы подпісаў. Такія гістарычныя шыльды на думку аўтараў будуць спрыяць турыстычнай прывабнасці Гродна і росту гістарычных ведаў саміх гродзенцаў.

https://petitions.by/index.php/petitions/368

Нагадаем, што ўпершыю з падобнай ініцыятывай да гродзенскіх уладаў яшчэ ў 2010 г. звярнулася ГА “ВІТ”, гл. http://harodnia.com/be/poszuki/idei-dlia-horada/79-prailustravac-malunkami-ordy

 Сябры “ВІТа” Андрэй Вашкевіч і Наталля Сліж склалі ўласны спіс вуліц, аформілі прыкладны ўзор гістарычнай інфармацыі і адаслалі свае прапановы ў гарвыканкам. Тады яны, на жаль, рэалізаваныя не былі, хаця кіраўніцтва гарвыканкама паабяцала, што запросіць гісторыкаў на спецыяльнае паседжанне, гл. http://harodnia.com/be/sionnia/padziei/74-prapanova-ab-ustalavanni-shyldau
30.10.2016 | 0 комментариев

Каляндар
«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"