Школа кразнаўцаў выпусціла 12 чалавек


13лістапада прайшла трэцяя, заключная сесія "Школы краязнаўцаў", падчас якой разглядаліся пытанні аховы гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны,а таксама метадалогія даследвання храмаў у краязнаўчай працы. Удзельнікі школытаксама прадставілі свае выніковыя праекты і атрымалі зваротную сувязь адэкспертаў і калег па сваіх краязнаўчых і мікрагістарычных даследваннях. Сесіяскончылася падсумаваннем курса і абмеркаваннем перспектыў далейшагасупрацоўніцтва.

Па вынікахкурса 12 краязнаўцаў, сярод якіх прадстаўнікіАстравецкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зельвенскага, Іўеўскага, Свіслацскагаі Шчучынскага раёнаў, атрымалі паведчанні пра паспяховае заканчэнне Школы.

Вялікі дзякуй за ўдзел у падрыхтоўцы іправядзенні Школы сябрам ВІТа - Андрэю Вашкевічу, Наталлі Сліж, Таццяне Касатайі Ігару Лапеху!

Курс праводзіўся ў межахпраекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку іўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласногаграмадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцыФонда “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

13.11.2016 | 0 комментариев
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Введите код:

Каляндар
«    Апрель 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

14.03.2017 | 0 комментариев
 У горадзе ўсталяваныя першыя пяць шыльдаў з гістарычнай інфармацыяй пра будынкі - храмы, замкі, тэатры. Тэкст на стэндах даецца на рускай, англійскай і беларускай мовах. Шыльды адпавядаюць тым праектам, якія былі прапанаваны гарадскім уладам сябрамі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” яшчэ
Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

11.03.2017 | 0 комментариев
 У лютым 2017 года ўступіў у дзеянне Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь. Для Гродна, з яго сотнямі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, новаўвядзенні кодэкса могуць быць даволі адчувальнымі. Кодэкс аб культуры ўключыў у сябе дзясяткі прынятых раней нарматыўных актаў. Тут