Назвы вуліц Гродна прадублююць гістарычнымі тапонімамі

 
Зацвержаны спіс з першых 16 вуліц нашага горада,якія атрымаюць у дадатак да сучасных гістарычныя назвы. Спіс прыняты напаседжанні тапанімічнай камісіі пры гарадскім выканаўчым камітэце. Даклад па прапанаванымгістарычным назвам быў зроблены музейным работнікам, сябрам Грамадскагааб’яднання “ВІТ” Андрэем Вашкевічам. Ніжэй падаецца спіс назваў вуліц згістарычнымі назвамі. У аснове праекта ляжыць парпанова, пададзеная яшчэ ў 2010г. гісторыкамі Наталляй Сліж і Андрэем Вашкевічам па “гістарызацыі” гарадскойпрасторы Гродна, распрацаваная імі ў межах дзейнасці Грамадскага аб’яднання “ВІТ”.


Сучасная назва

Прапануемыя назвы, даціроўка


 вул. Стэфана Баторыя

Вуліца з Рынка на Падол (XVI ст.)

Бернардзінская (XVIII–ХІХ стст.)

Мяшчанская (ХІХ–XХ стст.)

Крупскай (XX ст.)


вул. Вялікая Траецкая

Вуліца з Нямецкага рынка да Гарадніцы(XVI ст.)

Траецкая (XVIIIст.)

Вуліца ў бок Троіцы ад Віленскага тракту (XVII ст.)

Школьная + Рыбны рынак + Козі рынак + Вялікая Траецкая (XIXcт.)

Школьная + Нохіма + Мясны рынак + Рыбны рынак + Пераца (ХХ ст.)

Кааператыўная (ХХ ст.)

Красіна (ХХ ст.)

Кашавога (ХХ ст.)


вул. Будзённага

Новашасэйная (ХІХ ст.)

Татарскі завулак + Новааляксандраўская (ХІХ ст.)

Аляксандраўская (ХХ ст.)

Варшаўская + Ягелонская (ХХ ст.)


вул. Гараднічанская

Вуліца міма дома Яна Хайноўскага да вады (XVI ст.)

Скаліманоўская (XVIІ–XVIIІ стст.)

Гараднічанская (ХІХ–ХХ стст.)

Майстэрская (ХХ ст.)

Езуіцкая (ХХ ст.)

Энгельса (ХХ ст.)


вул. Кірава

Мірсніцкая (XVI ст.)

Рэзніцкая (XVII–ХІХ стст.)

Паліцэйская (ХІХ–ХХ стст.)

Лістоўскага (ХХ ст.)


вул. Леніна

Новая Тапалёвая (ХІХ ст.)

Сафійская (ХІХ–ХХ стст.)

Зялёная (ХХ ст.)

Пілсудскага (ХХ ст.)

Камуністычная (ХХ ст.)


вул. Карла Маркса

Азёрская (XVI–XVIІІ стст.)

Брыгіцкая (XVIІІ–ХХ стст.)

Скідзельская (ХІХ ст.)

Купецкая (ХІХ–ХХ стст.)

Кутузаўская (ХХ ст.)


вул. Элізы Ажэшка

Новая Верцялішская дарога (XVIІІ ст.)

Раскоша (ХІХ ст.)

Садовая (ХІХ ст.)

Мураўёўская (ХХ ст.)

Раманаўская (ХХ ст.)

Ленінская (ХХ ст.)


вул. Кастрычніцкая

Плябанская (XVІ–XVIІІ стст.)

Завулак Гаўсмана (XVIІІ ст.)

Рынкавая (ХІХ ст.)

Мясная (ХХ ст.)

Кастрычніцкі завулак (ХХ ст.)


 вул. Парыжскай Камуны

Бернардзінскі завулак (XVIІІ ст.)

Вуліца падбернардынамі (ХІХ ст.)

Карэтны завулак (ХІХ–ХХ стст.)


 вул. Свярдлова

Вуліца на Курган (XVIІ ст.)

Дзям’янаўская (ХІХ ст.)

Баніфратэрская (ХІХ ст.)

Татарская (ХХ ст.)


вул. Савецкая

Віленскі гасцінец (XVI ст.)

Віленская (XVIІ–ХІХ стст.)

Гімназіяльная (ХІХ ст.)

Саборная (ХІХ–ХХ стст.)

Дамініканская (ХІХ–ХХ стст.)


пл. Савецкая

Рынак (XVI–XVIІІ стст.)

Ратушная (ХІХ ст.)

Гандлёвая (ХІХ ст.)

Парадная (ХІХ ст.)

Бульварная (ХІХ ст.)

Саборная (ХІХ ст.)

Біржавая (ХІХ ст.)

Фарная (ХХ ст.)

Стэфана Баторыя (ХХ ст.)


вул. Сацыялістычная

Аліскоўская (XVI ст.)

Кавальскі завулак + Банкавая + Паштовая + Гарохавая + Базарная (ХІХ ст.)

Вітальдовая + Курган + Орліч-Дрэшэра (ХХ ст.)


вул. Тэльмана

Іванаўская (ХІХ–ХХ стст.)

Гувера (ХХ ст.)


вул. Урыцкага

Златарская (XVI–XVIII стст.)

Палацкая (ХІХ–ХХ стст.)

Жыгімонта Урублеўскага (ХХ ст.)

Скарбовая (ХХ ст.)

17.01.2017 | 0 комментариев
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Введите код:

Каляндар
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
Апошнія навіны
Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

1.10.2018 | 0 комментариев
     28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».  
Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

21.09.2018 | 0 комментариев
     Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які