Памяці Віктара Саяпіна

 

У суботу 4 лютага Гродна развітаўся з гісторыкам і краязнаўцам Віктарам Юр’евічам Саяпіным. Віктар Юр’евіч актыўна займаўся краязнаўствам апошнія дзесяць гадоў, выдаўшы за гэты час дваццаць кніг. Ён быў партнёрам Грамадскага аб’яднання “ВІТ”, дапамагаў нам у розных краязнаўчых праектах. Восенню 2010 г. правёў дзве экскурсіі ў межах праекта “У пошуках савецкага Гродна”. Экскурсіі былі прысвечаны савецкай ідэалогіі і штодзённасі а таксама людзям у форме. Апошнюю тэму Віктар Саяпін ведаў добра, паколькі 25 гадоў адпрацаваў на гродзенскай мытні, даслужыўшыся да намесніка начальніка гэтай важнай структуры. В. Саяпін актыўна супрацоўнічаў з сябрамі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Андрэем Чарнякевічам і Андрэем Вашкевічам, выдаўшы з апошнім кнігу “На гродзенскім бруку”.


Смерць паважанага краязнаўцы ў росквіце гадоў – вялікая страта для нашага горада. Ён столькі мог яшчэ распавесці нам новага пра наш горад.
4.02.2017 | 0 комментариев
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Введите код:

Каляндар
«    Апрель 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

У Гродне пачалі ўсталёўваць інфармацыйныя шыльды

14.03.2017 | 0 комментариев
 У горадзе ўсталяваныя першыя пяць шыльдаў з гістарычнай інфармацыяй пра будынкі - храмы, замкі, тэатры. Тэкст на стэндах даецца на рускай, англійскай і беларускай мовах. Шыльды адпавядаюць тым праектам, якія былі прапанаваны гарадскім уладам сябрамі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” яшчэ
Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

11.03.2017 | 0 комментариев
 У лютым 2017 года ўступіў у дзеянне Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь. Для Гродна, з яго сотнямі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, новаўвядзенні кодэкса могуць быць даволі адчувальнымі. Кодэкс аб культуры ўключыў у сябе дзясяткі прынятых раней нарматыўных актаў. Тут