Кодэкс аб культуры: навіны для спадчыны Гродна

 

У лютым 2017 года ўступіў у дзеянне Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь. Для Гродна, з яго сотнямі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, новаўвядзенні кодэкса могуць быць даволі адчувальнымі.


Кодэкс аб культуры ўключыў у сябе дзясяткі прынятых раней нарматыўных актаў. Тут законы аб бібліятэках, музеях, кінематаграфіі, тутжа і знакаміты закон, закліканы спыніць дзейнасць чорных капацеляў і знішчэнне помнікаў археалогіі… У 257 артыкулах законатворцы паспрабавалі ўрэгуляваць розныя культурныя справы, нават упісаўшы асобны артыкул пра правядзенне дыскатэк. Напрыклад вызначаецца статус творчага работніка, незалежна ад таго, з’яўляецца ён членам нейкага творчага саюза або не.


Самыя цікавыя змены датычаць нашага горада ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны. Як вядома, раней пытаннямі ўключэння старых будынкаў займалася спецыяльная навукова-метадычная рада ў Мінску. Цяпер усе будынкі 3-й катэгорыі, да якой адносіцца значная частка гістарычнай забудовы Гродна, пераходзяць у ведамства “базавых органаў улады”, фармальна гар- і райвыканкамаў, але фактычна да абласных выканаўчых камітэтаў. Пры абласных выканаўчых камітэтах будуць створаны ўласныя рады, якія будуць рэкамендаваць прымаць або не прымаць новыя будынкі ў спіс помнікаў. Ці яны будуць прымаць канчатковае рашэнне, ці толькі даваць рэкамендацыі ў Мінск, пакуль не зразумела. Вядома, што ў іх не будзе права выключаць аб’екты са спісу. У гродзенскую раду ўвойдуць мясцовыя гсіторыкі і архітэктары, якім мабыць будзе няпроста адмаўляць у папаўненні спіса спадчыны, паколькі іх у Гродне ведаюць і грамадскі кантроль будзе мацнейшы.


Фармальна ахову помнікаў таксама могуць кантраляваць назіральныя рады з прадстаўнікоў грамадскаці, якія з правам дарадчага голаса могуць прысутнічаць на паседжаннях абласной рады. Застаецца пытанне– хто з грамадскасці захоча такую раду ствараць ды сачыць за працэсам?!


Артыкул 117 кодэкса прадугледжвае абавязковую атэстацыю навуковых кіраўнікоў, якія адказваюць за гісторыка-культурныя каштоўнасці. Ва ўмовах Гродна, калі архітэктары вельмі неахвотна бяруць на сябе навуковае кіраўніцтва старымі дамамі (бо гэта невыгадна з матэрыяльнага пункту гледжання і небяспечна з прававога) гэта фактычна абазначае, што большасць старых будынкаў з часам можа застацца без навуковых кіраўнікоў...

11.03.2017 | 0 комментариев
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Введите код:

Каляндар
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
Апошнія навіны
Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

1.10.2018 | 0 комментариев
     28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».  
Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

21.09.2018 | 0 комментариев
     Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які