Знаёмімся з досведам ЗША ў захаванні культурнай спадчыны


     З 3 па 25 чэрвеня 2017 года сябра Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Наталля Сліж брала ўдзел у Праграме міжнародных візітаў у ЗША (International Visitor Leadership Program) з мэтай азнаямлення з вопытам Злучаных Штатаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

     Усяго ў праграме ўдзельнічалі 5 спецыялістаў, што працуюць у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны, з Мінска, Брэста, Браслава, Гродна і Магілёва. Праграма была рэалізавана пры падтрымцы Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. У рамках візіту прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі дэпартаменту, грамадскіх арганізацый, былі наведаны адукацыйныя, навуковыя цэнтры, музеі і інш.

     Геаграфічна праграма ахоплівала Вашынгтон, Віліямсбург, Джэймстаўн, Ёрктаўн, НовыАрлеан, Санта Фэ, Чыкага. Дзякуючы гэтаму ўдзельнікам быў прадстаўлены вопыт ЗША ў захаванні культурнай спадчыны як на федэральным узроўні, так і на ўзроўні штатаў. Так як кожны шмат мае ўласнае заканадаўства ў галіне захавання спадчыны, свае гістарычныя месцы, то гэта дало магчымасць прадставіць разнастайнасць краіны. 

     Удзельнікам былі створаны магчымасці для атрымання новага досведу. У прыватнасці, былі прадстаўлены механізмы працы па захаванні спадчыны як на заканадаўчым узроўні, так і праз адукацыйныя і навуковыя праграмы. Атрыманыя веды будуць выкарыстаны пад час планавання і рэалізацыі праектаў і ініцыятыў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі.



 
25.06.2017 | 0 комментариев

Каляндар
«    Июнь 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Апошнія навіны
Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта

Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна"

24.11.2018 | 0 комментариев
23 лістапада 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшоў Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна".
Ад вывучэння адукацыйных патрэбаў да стварэння навучальных праграм для дарослых

Ад вывучэння адукацыйных патрэбаў да стварэння навучальных праграм для дарослых

13.11.2018 | 0 комментариев
9-10 лістапада 2018 года ў палацы Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне прайшла трэцяя вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».