Стажыроўка ў Народным універсітэце г. Кам


   З 6 чэрвеня па 20 ліпеня сябра Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Ірына Краскоўская прайшла стажыроўку ў Народным універсітэце г. Кам у Нямеччыне. 

   Пад час стажыроўкі Ірына пазнаёмілася з сістэмай адукацыі дарослых у Нямеччыне, а таксама з дзейнасцю арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Таксама яна наведвала заняткі, якія праводзяцца на базе народнага універсітэта г.Кам, узяла ўдзел у арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў ва ўніверсітэце, ды распрацавала ўласную адукацыйную праграму для рэалізацыі ў Гродзенскай вобласці.

   Cтажыроўка была арганізавана ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраванага на спрыянне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія).








 
20.07.2017 | 0 комментариев

Каляндар
«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"