Ігар Лапеха адчыніў музей-макет горада Гродна

 

   2 чэрвеня ў гарадскім культурным цэнтры “Фестывальны” па вуліцы Тэльмана, 4 адбылося адкрыццё экспазіцыі, створанай сябрам Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Ігарам Лапехам. Больш дзесяці гадоў Ігар разам са сваімі вучнямі ствараў макет Гродна памерам 4 х 4 метры. На макет пайшла велізарная колькасць спецыяльных матэрыялаў, якія абыйшліся аўтару ў некалькі тысяч долараў.

   Ігар пастараўся прадставіць макет ідэальнага Гродна – горада, дзе сабраныя найбольш яскравыя будынкі розных эпохаў. Тут і аўтарскія рэканструкцыі Фары Вітаўта і Дамініканскага касцёла, і адноўленыя па гістарычных дакументах Новы Замак і палац Агінскіх, а таксама мноства будынкаў, якія прадстаўляюць шараговую забудову Гродна ХІХ – пачатку ХХ ст. і не захаваліся дасюль.

   Паказ макета адбываецца з музычным і светавым суправаджэннем з 12 да 15 гадзін (па будніх днях) і з 14 да 19 гадзін (па выходных днях). Даведкі па тэл. +375 (29) 288 28 22.







 
2.06.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 
Апошнія навіны
Ад вывучэння адукацыйных патрэбаў да стварэння навучальных праграм для дарослых

Ад вывучэння адукацыйных патрэбаў да стварэння навучальных праграм для дарослых

13.11.2018 | 0 комментариев
9-10 лістапада 2018 года ў палацы Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне прайшла трэцяя вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».
Адукатары Шчучынскага раёна вывучаюць патрэбы насельніцтва ў адукацыі

Адукатары Шчучынскага раёна вывучаюць патрэбы насельніцтва ў адукацыі

21.10.2018 | 0 комментариев
19-20 кастрычніка 2018 года ў вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раёна на базе Шчучынскага лесгаса прайшла другая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў