Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс


   Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які будзе праходзіць з верасня па лістапад 2018 года.

   Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).

   Мэта навучальнага курса: ўмацаванне патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння правайдэраў дадатковай адукацыі дарослых (далей - ДАД) у прасоўванні ідэй і наладжванні дыялогу ў сферы ДАД у населеных пунктах Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

На працягу курса ўдзельнікі:

пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі дадатковай адукацыі;

 папрактыкуюцца ў правядзенні маркетынгавых даследаванняў патрэбаў насельніцтва ў сферы ДАД;

удасканаляць прафесійныя кампетэнцыі ў планаванні праграмнай дзейнасці ў сферы ДАД.

   Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.

   Мэтавая група курса: настаўнікі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі бібліятэк, клубаў, музеяў, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць або плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

   Фармат курса: тры навучальныя модулі на платформе дыстанцыйнага навучання па месцы працы/жыхарства, а таксама тры двухдзённыя вочныя сесіі (28-29.09.2018, 19-20.10.2018 і 9-10.11.2018). Месца правядзення вочных сесій - г. Шчучын. Мовы навучання - беларуская і руская.

   Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-старонцы ў сетцы Інтэрнэт http://edu.vitngo.by/ (на падставе тэхналогіі MOODLE).

   Па выніках курса ўдзельнікам, якія выканаюць праграму навучання, будзе выдадзены дакумент аб удзеле ў курсе.

Арганізацыйныя пытанні. Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы, харчаванне і пражыванне (у выпадку неабходнасці) падчас вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Іншагароднім удзельнікам могуць быць кампенсаваныя транспартныя выдаткі ад месца пражывання да г. Шчучына пры ўмове прадастаўлення арыгіналаў квіткоў на грамадскі транспарт.

   Працэдура рэгістрацыі на курс. У курсе могуць прыняць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетэнцый ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з пазначанай тэмай і/або бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікам курса важна запланаваць час для працы на курсе не менш за 4 гадзіны у тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт.

   Для рэгістрацыі на курс неабходна да 27 верасня 2018 года запоўніць форму па адрасе https://goo.gl/Kvga5w. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць на пазначаны ў форме адрас электроннай пошты пацверджанне, а таксама практычную інфармацыю па рэгістрацыі на платформе дыстанцыйнага навучання http://edu.vitngo.by/ і ўдзелу ў першай вочнай сесіі курса.

 Дадатковаяі нфармацыя. Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара праекта Ірыны Рыгораўны Краскоўскай па электроннай пошце: irinakraskovskaya@gmail.com або па тэл. +375 (29) 789 1601, а таксама да мясцовага каардынатара Таццяны Іванаўны Гарохавай па тэл. +375(29) 788 2081.



 
21.09.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Октябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
Апошнія навіны
Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

1.10.2018 | 0 комментариев
     28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».  
Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс

21.09.2018 | 0 комментариев
     Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які