Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» сумесна з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» запрашаюць гарадзенцаў узяць удзел у асветніцкім курсе «Школа экскурсаводаў» (чэрвень-ліпень 2021 года).

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца аматары гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны, зацікаўленыя навучыцца распрацоўваць і праводзіць уласныя адукацыйныя экскурсіі.

Удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды па наступных тэмах:

  • Тэарэтычныя і прававыя асновы экскурсійный дзейнасці;

  • Класіфікацыя і асаблівасці правядзення розных відаў экскурсій;

  • Тэхналогія правядзення экскурсіі;

  • Дакументальнае афармленне экскурсіі;

  • Навыкі публічнага выступа;

  • Асновы бяспекі у час экскурсіі.

Заняткі будуць праводзіць найлепшыя экскурсаводы г. Гродна.

Праграма «Школы экскурсавода» будзе складацца з 5 тэарэтычных і 5 практычных (у форме экскурсій) заняткаў, а таксама будзе ўключаць распрацоўку і правядзенне ўдзельнікамі аўтарскіх адукацыйных экскурсій. 

Фармат правядзення заняткаў – офлайн, адзін тэарэтычны і адзін практычны занятак у пазначаныя даты (3 гадзіны, пасля 18.00 у працоўныя дні ці ўдзень у выходныя дні).

Папярэднія даты правядзення заняткаў: 1.06, 6.06, 8.06, 13.06, 17.06.2021. Удзельнікам курса ў перыяд з 15.06 па 14.07.2021 будзе забяспечаная метадычная дапамога ў распрацоўцы і правядзенні аўтарскіх экскурсій.

Удзельнікі, якія паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць пасведчанне ад арганізатараў курса.

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе “Школа экскурсавода” трэба не пазней за 31.05.2021 (да 15.00) запоўніць заяўку. Інфармацыя пра месца правядзення першай тэарэтычнай і практычнай сустрэчы (1 чэрвеня, з 18.00 да 21.00) будзе даслана зарэгістраваўшымся ўдзельнікам.
27.05.2021 | 0 комментариев

Каляндар
«    Август 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 
Апошнія навіны
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"
Інфармацыя аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “ВІТ” у 2020 годзе

Інфармацыя аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “ВІТ” у 2020 годзе

26.02.2021 | 0 комментариев
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” публікуе з мэтай давядзення да ўсеагульнага ведама інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі ў 2020 годзе, у тым ліку пра паступленне і выдаткаванне грашовых сродкаў і іншай маёмасці.