Прайшла першая вочная сесія ў межах вочна-дыстанцыйнага курса для адукатараў

21 жніўня прайшла першая вочная сесія ў межах вочна-дыстанцыйнага курса для адукатараў. Курс будзе адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».
Мэта навучальнага курса: павышэнне прафесійных кампетэнцый адукатараў, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых для пашырэння і павышэння якасці адукацыйных праектаў і праграм для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.
На працягу курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі; удасканаляць прафесійныя кампетэнцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп; распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.
Першую сесію курса правёў дасведчаны трэнер Віталь Нікановіч, сябар грамадскага аб’яднання «ВІТ».
Адукацыйны курс праводзіцца ў межах праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонда “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)


« Январь 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |