Першая вочная сесія Школы краязнаўцаў

28 жніўня на офісе ГА ВІТ прайшла першая вочная сесія Школы краязнаўцаў. Удзельнікаў школы сабралася каля дзесяці чалавек. Яшчэ столькі ж будуць працаваць дыстанцыйна. Падчас першай сесіі навучэнцы школы даведаліся пра розніцу паміж мікрагісторыяй і краязнаўствам, паспрабавалі чытаць старабеларускія і старапольскія дакументы а таксама пазнаёміліся з рэсурсамі па гісторыі Гродзеншчыны ў сеціве і навучыліся рабіць гугл карты !
Праводзілі паседжанні сесіі сябры ВІТа Андрэй Вашкевіч і Наталля Сліж. Выступіў запрошаны эксперт – доктар гістарычных навук Сяргей Токць.
На працягу Курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з інавацыйнымі метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай (мікрагісторыя, рэгіяналістыка, вусная гісторыя і інш.), атрымаюць практычныя веды адносна найбольш эфектыўных спосабаў працы з комплексам крыніц і навуковай літаратуры па гісторыі і культуры населеных пунктаў і супольнасцяў Гродзенскай вобласці; Набудуць і/ці ўдасканаляць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні і правядзенні краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай прыроды, гісторыі і культуры; будуць атрымліваць кансультацыі з боку спецыялістаў па пытаннях гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах тэматыкі курса і рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай прыроды, гісторыі і культуры. Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)


28.08.2016 | 0 комментариев
Каляндар
« Январь 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год
4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці
11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.