Першая сесія Курса для куратараў юрыдычных клінік

 

17 верасня прайшла першая сесія Доўгатэрміновага адукацыйнага курса для куратараў юрыдычных клінік з удзелам прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта ГрДзУ і Гарадзенскай філіі БІПа. На сустрэчы разглядалася сутнасць юрыдычнай клінічнай адукацыі, арганізацыйныя аспекты стварэння і дзейнасці юрыдычных клінік, а таксама асаблівасці праграм прававога інфармавання грамадзян у межах клінік тыпу Стрыт Ло/Права на кожны дзень.

Мэта курса - павышэнне прафесійных кампетэнцый куратараў юрыдычных клінік з ліку выкладчыкаў прававых дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, якія праводзяць ці плануюць правядзенне праграм прававога інфармавання насельніцтва Гродзенскай вобласці.

На працягу курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да прававога інфармавання грамадзян; удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі праграм юрыдычных клінік па прававым інфармаванні грамадзян; распрацуюць уласную адукацыйную праграму па прававым інфармаванні грамадзян, якую змогуць правесці пасля заканчэння навучальнага курса.

У якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне юрыдычный клінічнай адукацыі.

Спадзяемся, што курс паспрыяе аднаўленню клінікі ў ГрДзУ і стварэнню клінікі ў Гарадзенскай філіі БІПа.

 Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)
17.09.2016 | 0 комментариев

Каляндар
«    Январь 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.