Краязнаўцы пазнаёміліся з інавацыйнымі падыходамі да даследвання і папулярызацыі роднага краю

25 верасня прайшла другая сесія "Школы краязнаўцаў", пад час якой разглядаліся пытанні выкарыстання ў краязнаўчай працы візуальных крыніц, вуснагістарычнага метада і адукацыйных экскурсій. Удзельнікі, сярод якіх прадстаўнікі Шчучынскага, Свіслацскага, Зельвенскага, Ваўкавыскага. Іўеўскага і Гродзенскага раёнаў, прадставілі ідэі сваіх праектаў, над якімі яны плануюць працаваць у межах навучання ў Школе. Асаблівую цікавасць у вучняў школы выклікаў выступ сяброўкі ВІТа Таццяны Касатай. Яна распавяла аб працы Беларускага архіва вуснай гісторыі, падрабязна па кроках расказала вучням аб методыцы збірання вуснагістарычнай інфармацыі.
Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)





« Февраль 2023 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 |