Грамадскае аб’яднанне ВІТ распрацоўвае новыя праектныя прапановы

 

8 кастрычніка адбыўся трэнінг для сябраў і супрацоўнікаў арганізацыі па распрацоўцы праектных прапаноў. Напачатку ўдзельнікі прадставілі хатняе заданне – ідэі, магчымых партнераў і крыніцы фінансавання трох патэнцыйных праектаў: (1) у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця турызма, (2) у сферы прававой асветы; (3) вочна-дыстанцыйных курсаў для жыхароў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Далей пры дапамозе эксперта, дасведчанага трэнера Ігара Лапехі, удзельнікі склалі і прадставілі на абмеркаванне праблемнае поле, мэту і задачы, а таксама прыкладныя мерапрыемствы сваіх праектаў. Пасля гэтага ўдзельнікі трэнінга атрымалі хатняе заданне – на працягу месяца абмеркаваць напрацоўкі з патэнцыйнымі партнерамі, дапрацаваць іх і да наступнага трэнінга скласці дэтальны план мерапрыемстваў і прыкладны каштарыс праекта.

Трэнінг праводзіўся ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)

8.10.2016 | 0 комментариев

Каляндар
«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"