ВІТу 21 год! Віншуем усіх сяброў арганізацыі!

Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” паўстала ў 1995 годзе па ініцыятыве аспірантаў і маладых выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, якія вылучаліся актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і ўдзельнічалі ў грамадскім і нацыянальна-адраджэнскім руху другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. З таго часу заснавальнікі “ВІТа” істотна “падраслі”, але працягваюць прымаць актыўны ўдзел у працы арганізацыі. Грамадскае аб’яднанне пастаянна папаўняецца маладымі сябрамі – пераважна навукоўцамі-гуманітарыямі.
Сябры арганізацыі ў сваёй працы сыходзяць з прынцыпа, што нацыянальная свядомасць і гістарычная памяць граюць у грамадстве ролю базіса сацыяльнай актыўнасці, надаюць сэнс сацыяльнай дзейнасці грамадзяніна. Толькі той грамадзянін дзяржавы, які памятае свае карані і ведае гісторыю краіны і народа, можа ўсведамляць сэнс сваёй сацыяльнай актыўнасці і скіроўваць яе ў рэчышча, карыснае для інтарэсаў супольнасці.
Назва “ВІТ” паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх словаў як “асвета”, “святло”. Вучыцца самім і дапамагаць вучыцца іншым – дэвіз нашай арганізацыі.« Февраль 2023 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 |