Прайшла трэцяя вочная сесія Адукацыйнага курса для трэнераў і менеджэраў праграм дадатковай адукацыі

У Гродне ў суботу, 26 лістапада 2016 года, адбылася трэцяя вочная сесія Адукацыйнага курса для трэнераў і менеджэраў праграм дадатковай адукацыі. Па выніках сесіі ўдзельнікі да 10 снежня 2016 года павінны скончыць выкананне практыкума і прадаставіць справаздачы, што будзе падставай для атрыманне сертыфіката па выніках паспяховага праходжання курса.
У якасці практыкума ўдзельнікі распрацоўваюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія правядуць у 2017 годзе для мясцовых жыхароў. Справаздача ўключае прадастаўленне анонса навучальнага курса, яго праграмы, трэнерскай табліцы, плана падрыхтоўкі, навучальных матэрыялаў і інструментаў ацэнкі вынікаў навучання.
Курс праводзіўся ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)

26.11.2016 | 0 комментариев
Каляндар
« Август 2022 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі
27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"
27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"