Назвы вуліц Гродна прадублююць гістарычнымі тапонімамі

 
Зацвержаны спіс з першых 16 вуліц нашага горада, якія атрымаюць у дадатак да сучасных гістарычныя назвы. Спіс прыняты на паседжанні тапанімічнай камісіі пры гарадскім выканаўчым камітэце. Даклад па прапанаваным гістарычным назвам быў зроблены музейным работнікам, сябрам Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Андрэем Вашкевічам. Ніжэй падаецца спіс назваў вуліц з гістарычнымі назвамі. У аснове праекта ляжыць прапанова, пададзеная яшчэ ў 2010г. гісторыкамі Наталляй Сліж і Андрэем Вашкевічам па “гістарызацыі” гарадской прасторы Гродна, распрацаваная імі ў межах дзейнасці Грамадскага аб’яднання “ВІТ”.


Сучасная назва

Прапануемыя назвы, даціроўка


 вул. Стэфана Баторыя

Вуліца з Рынка на Падол (XVI ст.)

Бернардзінская (XVIII–ХІХ стст.)

Мяшчанская (ХІХ–XХ стст.)

Крупскай (XX ст.)


вул. Вялікая Траецкая

Вуліца з Нямецкага рынка да Гарадніцы(XVI ст.)

Траецкая (XVIIIст.)

Вуліца ў бок Троіцы ад Віленскага тракту (XVII ст.)

Школьная + Рыбны рынак + Козі рынак + Вялікая Траецкая (XIXcт.)

Школьная + Нохіма + Мясны рынак + Рыбны рынак + Пераца (ХХ ст.)

Кааператыўная (ХХ ст.)

Красіна (ХХ ст.)

Кашавога (ХХ ст.)


вул. Будзённага

Новашасэйная (ХІХ ст.)

Татарскі завулак + Новааляксандраўская (ХІХ ст.)

Аляксандраўская (ХХ ст.)

Варшаўская + Ягелонская (ХХ ст.)


вул. Гараднічанская

Вуліца міма дома Яна Хайноўскага да вады (XVI ст.)

Скаліманоўская (XVIІ–XVIIІ стст.)

Гараднічанская (ХІХ–ХХ стст.)

Майстэрская (ХХ ст.)

Езуіцкая (ХХ ст.)

Энгельса (ХХ ст.)


вул. Кірава

Мірсніцкая (XVI ст.)

Рэзніцкая (XVII–ХІХ стст.)

Паліцэйская (ХІХ–ХХ стст.)

Лістоўскага (ХХ ст.)


вул. Леніна

Новая Тапалёвая (ХІХ ст.)

Сафійская (ХІХ–ХХ стст.)

Зялёная (ХХ ст.)

Пілсудскага (ХХ ст.)

Камуністычная (ХХ ст.)


вул. Карла Маркса

Азёрская (XVI–XVIІІ стст.)

Брыгіцкая (XVIІІ–ХХ стст.)

Скідзельская (ХІХ ст.)

Купецкая (ХІХ–ХХ стст.)

Кутузаўская (ХХ ст.)


вул. Элізы Ажэшка

Новая Верцялішская дарога (XVIІІ ст.)

Раскоша (ХІХ ст.)

Садовая (ХІХ ст.)

Мураўёўская (ХХ ст.)

Раманаўская (ХХ ст.)

Ленінская (ХХ ст.)


вул. Кастрычніцкая

Плябанская (XVІ–XVIІІ стст.)

Завулак Гаўсмана (XVIІІ ст.)

Рынкавая (ХІХ ст.)

Мясная (ХХ ст.)

Кастрычніцкі завулак (ХХ ст.)


 вул. Парыжскай Камуны

Бернардзінскі завулак (XVIІІ ст.)

Вуліца падбернардынамі (ХІХ ст.)

Карэтны завулак (ХІХ–ХХ стст.)


 вул. Свярдлова

Вуліца на Курган (XVIІ ст.)

Дзям’янаўская (ХІХ ст.)

Баніфратэрская (ХІХ ст.)

Татарская (ХХ ст.)


вул. Савецкая

Віленскі гасцінец (XVI ст.)

Віленская (XVIІ–ХІХ стст.)

Гімназіяльная (ХІХ ст.)

Саборная (ХІХ–ХХ стст.)

Дамініканская (ХІХ–ХХ стст.)


пл. Савецкая

Рынак (XVI–XVIІІ стст.)

Ратушная (ХІХ ст.)

Гандлёвая (ХІХ ст.)

Парадная (ХІХ ст.)

Бульварная (ХІХ ст.)

Саборная (ХІХ ст.)

Біржавая (ХІХ ст.)

Фарная (ХХ ст.)

Стэфана Баторыя (ХХ ст.)


вул. Сацыялістычная

Аліскоўская (XVI ст.)

Кавальскі завулак + Банкавая + Паштовая + Гарохавая + Базарная (ХІХ ст.)

Вітальдовая + Курган + Орліч-Дрэшэра (ХХ ст.)


вул. Тэльмана

Іванаўская (ХІХ–ХХ стст.)

Гувера (ХХ ст.)


вул. Урыцкага

Златарская (XVI–XVIII стст.)

Палацкая (ХІХ–ХХ стст.)

Жыгімонта Урублеўскага (ХХ ст.)

Скарбовая (ХХ ст.)

17.01.2017 | 0 комментариев

Каляндар
«    Январь 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.