Памяці Віктара Саяпіна

 

У суботу 4 лютага Гродна развітаўся з гісторыкам і краязнаўцам Віктарам Юр’евічам Саяпіным. Віктар Юр’евіч актыўна займаўся краязнаўствам апошнія дзесяць гадоў, выдаўшы за гэты час дваццаць кніг. Ён быў партнёрам Грамадскага аб’яднання “ВІТ”, дапамагаў нам у розных краязнаўчых праектах. Восенню 2010 г. правёў дзве экскурсіі ў межах праекта “У пошуках савецкага Гродна”. Экскурсіі былі прысвечаны савецкай ідэалогіі і штодзённасі а таксама людзям у форме. Апошнюю тэму Віктар Саяпін ведаў добра, паколькі 25 гадоў адпрацаваў на гродзенскай мытні, даслужыўшыся да намесніка начальніка гэтай важнай структуры. В. Саяпін актыўна супрацоўнічаў з сябрамі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Андрэем Чарнякевічам і Андрэем Вашкевічам, выдаўшы з апошнім кнігу “На гродзенскім бруку”.


Смерць паважанага краязнаўцы ў росквіце гадоў – вялікая страта для нашага горада. Ён столькі мог яшчэ распавесці нам новага пра наш горад.
4.02.2017 | 0 комментариев

Каляндар
«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"