Стажыроўка ў Народным універсітэце г. Кам
З 6 чэрвеня па 20 ліпеня сябра Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Ірына Краскоўская прайшла стажыроўку ў Народным універсітэце г. Кам у Нямеччыне.
Пад час стажыроўкі Ірына пазнаёмілася з сістэмай адукацыі дарослых у Нямеччыне, а таксама з дзейнасцю арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Таксама яна наведвала заняткі, якія праводзяцца на базе народнага універсітэта г.Кам, узяла ўдзел у арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў ва ўніверсітэце, ды распрацавала ўласную адукацыйную праграму для рэалізацыі ў Гродзенскай вобласці.
Cтажыроўка была арганізавана ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраванага на спрыянне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія).








« Февраль 2023 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 |