Ігар Лапеха адчыніў музей-макет горада Гродна
2 чэрвеня ў гарадскім культурным цэнтры “Фестывальны” па вуліцы Тэльмана, 4 адбылося адкрыццё экспазіцыі, створанай сябрам Грамадскага аб’яднання “ВІТ” Ігарам Лапехам. Больш дзесяці гадоў Ігар разам са сваімі вучнямі ствараў макет Гродна памерам 4 х 4 метры. На макет пайшла велізарная колькасць спецыяльных матэрыялаў, якія абыйшліся аўтару ў некалькі тысяч долараў.
Ігар пастараўся прадставіць макет ідэальнага Гродна – горада, дзе сабраныя найбольш яскравыя будынкі розных эпохаў. Тут і аўтарскія рэканструкцыі Фары Вітаўта і Дамініканскага касцёла, і адноўленыя па гістарычных дакументах Новы Замак і палац Агінскіх, а таксама мноства будынкаў, якія прадстаўляюць шараговую забудову Гродна ХІХ – пачатку ХХ ст. і не захаваліся дасюль.
Паказ макета адбываецца з музычным і светавым суправаджэннем з 12 да 15 гадзін (па будніх днях) і з 14 да 19 гадзін (па выходных днях). Даведкі па тэл. +375 (29) 288 28 22.







« Январь 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |