Новы праект па дадатковай адукацыі дарослых


   Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» распачынае рэалізацыю міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна".

   Міні-праект мае на мэце ўмацаванне патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння правайдэраў дадатковай адукацыі дарослых у прасоўванні ідэй і наладжванні дыялогу ў гэтай сферы ў населеных пунктах Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

   У межах міні-праекта на працягу верасня-лістапада 2018 года будуць праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • вочна-дыстанцыйны навучальны курс для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна

  • сустрэчы па ацэнцы патрэбаў насельніцтва раёна ў навучанні

  • мерапрыемствы па прасоўванні дадатковай адукацыі дарослых

  • распрацоўка прапаноў па стратэгіі развіцця дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне

  • круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта

   Міні-праект падтрыманы ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне №03-08/363 ад 25.07.2018).



 
1.08.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Август 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 
Апошнія навіны
Анонс: Тыдзень грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

Анонс: Тыдзень грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

8.06.2020 | 0 комментариев
Усходне-еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) запрашае прыняць удзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" (5-11.10.2020)
Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта

Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна"

24.11.2018 | 0 комментариев
23 лістапада 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшоў Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна".