Грамадскае аб'яднанне «ВІТ» запрашае на адукацыйны курс
Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае ўзяць удзел у вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для супрацоўнікаў устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншых некамерцыйных арганізацый Шчучынскага раёна, які будзе праходзіць з верасня па лістапад 2018 года.
Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).
Мэта навучальнага курса: ўмацаванне патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння правайдэраў дадатковай адукацыі дарослых (далей - ДАД) у прасоўванні ідэй і наладжванні дыялогу ў сферы ДАД у населеных пунктах Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
На працягу курса ўдзельнікі:
• пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі дадатковай адукацыі;
• папрактыкуюцца ў правядзенні маркетынгавых даследаванняў патрэбаў насельніцтва ў сферы ДАД;
• удасканаляць прафесійныя кампетэнцыі ў планаванні праграмнай дзейнасці ў сферы ДАД.
Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.
Мэтавая група курса: настаўнікі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі бібліятэк, клубаў, музеяў, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць або плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Фармат курса: тры навучальныя модулі на платформе дыстанцыйнага навучання па месцы працы/жыхарства, а таксама тры двухдзённыя вочныя сесіі (28-29.09.2018, 19-20.10.2018 і 9-10.11.2018). Месца правядзення вочных сесій - г. Шчучын. Мовы навучання - беларуская і руская.
Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-старонцы ў сетцы Інтэрнэт http://edu.vitngo.by/ (на падставе тэхналогіі MOODLE).
Па выніках курса ўдзельнікам, якія выканаюць праграму навучання, будзе выдадзены дакумент аб удзеле ў курсе.
Арганізацыйныя пытанні. Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы, харчаванне і пражыванне (у выпадку неабходнасці) падчас вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Іншагароднім удзельнікам могуць быць кампенсаваныя транспартныя выдаткі ад месца пражывання да г. Шчучына пры ўмове прадастаўлення арыгіналаў квіткоў на грамадскі транспарт.
Працэдура рэгістрацыі на курс. У курсе могуць прыняць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетэнцый ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з пазначанай тэмай і/або бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікам курса важна запланаваць час для працы на курсе не менш за 4 гадзіны у тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт.
Для рэгістрацыі на курс неабходна да 27 верасня 2018 года запоўніць форму па адрасе https://goo.gl/Kvga5w. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць на пазначаны ў форме адрас электроннай пошты пацверджанне, а таксама практычную інфармацыю па рэгістрацыі на платформе дыстанцыйнага навучання http://edu.vitngo.by/ і ўдзелу ў першай вочнай сесіі курса.
Дадатковаяі нфармацыя. Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара праекта Ірыны Рыгораўны Краскоўскай па электроннай пошце: irinakraskovskaya@gmail.com або па тэл. +375 (29) 789 1601, а таксама да мясцовага каардынатара Таццяны Іванаўны Гарохавай па тэл. +375(29) 788 2081.
« Сентябрь 2024 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 |