Першая вочная сесія курса па дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне
28-29 верасня 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшла першая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».
У рамках першай сесіі ўдзельнікі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя, пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне, пазнаёміліся з метадамі даследавання адукацыйных патрэбаў жыхароў раёна.
Выказваем падзяку Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ДУА "Гімназія г. Шчучына" за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).
« Сентябрь 2024 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 |