Адукатары Шчучынскага раёна вывучаюць патрэбы насельніцтва ў адукацыі

19-20 кастрычніка 2018 года ў вёсцы Зачэпічы Шчучынскага раёна на базе Шчучынскага лесгаса прайшла другая вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».

У рамках другой сесіі ўдзельнікі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя, абмеркавалі досвед і вынікі анкетавання жыхароў Шчучынскага раёна па пытаннях вызначэння іх адукацыйных патрэбаў, пазнаёміліся з тэхналогіяй распрацоўкі адукацыйных праграм, іх ацэнкі і прасоўвання. У бліжэйшыя тыдні ўдзельнікі папрактыкуюцца ў правядзенні фокус-груп як метадзе выяўлення патрэбаў іх мэтавых груп у адукацыі.

Пад час сесіі ўдзельнікі ўзялі ўдзел у Рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі "Чысты лес" і дапамаглі супрацоўнікам лесгаса пачысціць лес у ваколіцах Нёмана.

Выказваем падзяку Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ДЛУ "Шчучынскі лесгас" за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).

Фота (С) Ала Бібікава
Фота (С) Ірына Краскоўская
21.10.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Сентябрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"