Ад вывучэння адукацыйных патрэбаў да стварэння навучальных праграм для дарослых

9-10 лістапада 2018 года ў палацы Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне прайшла трэцяя вочная сесія курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ».

У рамках трэцяй сесіі ўдзельнікі, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя Шчучынскага раёна, распрацавалі канцэпцыі навучальных праграм на падставе вывучаных адукацыйных патрэбаў, а таксама вызначылі патэнцыйныя крыніцы падтрымкі сваіх ідэй і папрактыкавалісь у складанні заявак на фінансаванне. 

Выказваем падзяку Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ДУА "Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі" за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Курс праводзіцца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна", што рэалізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).

Фота (С) Ала Бібікава
13.11.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Август 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 
Апошнія навіны
Анонс: Тыдзень грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

Анонс: Тыдзень грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

8.06.2020 | 0 комментариев
Усходне-еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) запрашае прыняць удзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" (5-11.10.2020)
Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта

Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна"

24.11.2018 | 0 комментариев
23 лістапада 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшоў Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна".