Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна"

23 лістапада 2018 года на базе ДУА "Гімназія г. Шчучына" прайшоў Круглы стол па выніках рэалізацыі міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна".

Пад час Круглага стала былі прадстаўлены вынікі даследвання адукацыйных патрэбаў жыхароў Шчучынскага раёна, канцэпцыі адукацыйных праграм, распрацаваных удзельнікамі і ўдзельніцамі курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна" на падставе выяўленых патрэбаў насельніцтва, а таксама былі выпрацаваны рэкамендацыі па развіцці дадатковай адукацыі дарослых у Шчучынскім раёне.

У заключнай частцы мерапрыемства былі падведзены вынікі курса "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна"арганізаванага Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў «ВІТ» на працягу верасня-лістапада 2018 года. Удзельнікі і ўдзельніцы курса, што выканалі ўсе патрабаванні да навучання, былі ўзнагароджаны сертыфікатамі.

Выказваем падзяку Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ДУА "Гімназія г. Шчучына" за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Міні-праекта "Дадатковая адукацыя дарослых для ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна" рэалізуецца пры падтрымцы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафінансуецца DVV International - Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Міні-праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-08/363 ад 25.07.2018).

Фота (С) Ала Бібікава
24.11.2018 | 0 комментариев

Каляндар
«    Октябрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"