Анонс: Тыдзень грамадзянскай адукацыі
Усходне-еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) запрашае прыняць удзел у
Тыдні грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам"
КАЛІ: 5-11 кастрычніка 2020.
ЯК: онлайн і афлайн.
ДЗЕ: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна і Расія.
МЭТЫ:
фармаванне паважлівага стаўлення да правайдэраў грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне;
дэманстрацыя патэнцыялу і лепшых практык правайдэраў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі ў сферы грамадзянскай адукацыі;
умацаванне супрацоўніцтва паміж сябрамі EENCE і іншымі правайдэрамі грамадзянскай адукацыі;
актуалізацыя тэмы грамадзянскай адукацыі ў публічным дыскурсе ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама ў Расіі;
пошук новага зместу і новых форм грамадзянскай адукацыі ва ўмовах пандэміі COVID-19.
МЫ ЧАКАЕМ ЗАЯЎКІ АД АРГАНІЗАЦЫЙ, ЭКСПЕРТАЎ І УСІХ ІНШЫХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ ІНСТЫТУЦЫЙ І АСОБАЎ, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі, адукацыі ў галіне дэмакратычнай грамадзянскасці, адукацыі ў галіне правоў чалавека або ў сумежных галінах (мэты ўстойлівага развіцця, гендэрная роўнасць, міжкультурны дыялог і г.д.).
ПРАГРАМА Тыдня грамадзянскай адукацыі будзе складацца з мясцовых, агульнанацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца адначасова з 5 да 11 кастрычніка 2020 года ў 6 краінах рэгіёну Усходняга Партнёрства і Расіі.
ЯКІЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ МОЖНА ЗАЯЎЛЯЦЬ У ПРАГРАМУ ТЫДНЯ? Канферэнцыі, лекцыі, круглыя сталы, семінары, трэнінгі, прэзентацыі, выставы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць дэманстраваць разнастайнасць тэмаў, мэтавых груп, фарматаў грамадзянскай адукацыі, спрыяць папулярызацыі грамадзянскай адукацыі і яе правайдэраў у краінах Усходняга Партнёрства і ў Расіі.
ЗАЯЎЛЯЙЦЕ СВАЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, запоўніўшы форму заяўкі да 15 верасня 2020 г.
Звярніце ўвагу, што чым раней будзе пададзена вашая заяўка - тым хутчэй інфармацыя пра вашае мерапрыемства з’явіцца на вэб-старонцы Тыдня, дзе будзе створана інтэрактыўная мапа і база звестак пра мерапрыемствы, заяўленыя ў праграму Тыдня.
У выпадку, калі заяўленае вамі мерапрыемства будзе адабрана ў праграму Тыдня, не пазней, як да 01.10.2020 з вамі звяжацца нацыянальны каардынатар, разам з якім вы будзеце ўзгадняць далейшыя крокі па падрыхтоўцы мерапрыемства. Арганізатары Тыдня таксама забяспечаць інфармацыйную падтрымку ўсіх мерапрыемстваў, з якіх будзе складацца праграма Тыдня.
КРЫТЭРЫІ АДБОРУ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:
● адпаведнасць місіі EENCE;
● скіраванасць на развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;
● адпаведнасць каштоўнасцям грамадзянскай адукацыі / адукацыі для дэмакратычнай грамадзянскасці.
ЧАМУ ВАРТА ЗАЯЎЛЯЦЦА ДА ЎДЗЕЛУ Ў ТЫДНІ?
- Па-першае, гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць разам з іншымі беларускімі арганізацыямі актуальнасць і важнасць грамадзянскай адукацыі, пашырыць аўдыторыю сваіх праграм і праектаў, паказаць свой патэнцыял і пазнаёміцца з новымі партнёрамі!
- Па-другое, гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай найбуйнейшай у рэгіёне Усходняга Партнёрства сеткай грамадзянскай адукацыі - EENCE, а ў перспектыве - і далучыцца да яе дзейнасці!
- Па-трэцяе, самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня атрымаюць магчымасць заявіцца на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Берліне, якую ў лістападзе бягучага года ладзяць нашыя партнёры з NECE (Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі).
- Па-чацьвёртае, вы атрымаеце інфармацыйную падтрымку, прамацыйныя матэрыялы Тыдня, доступ да базы звестак пра ўдзельнікаў Тыдня з розных краін, а ў некаторых выпадках - і арганізацыйную дапамогу ў правядзенні вашых мерапрыемстваў.
Падрыхтоўкай Тыдня грамадзянскай адукацыі ў Беларусі займаецца кансорцыюм беларускіх арганізацый-сябраў EENCE, у які ўваходзяць:
1. Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый",
2. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы,
3. Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар",
4. Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
5. Установа “Лабараторыя інавацыйных праектаў”
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Тыдню грамадзянскай адукацыі будуць папярэднічаць тры конкурсы, да ўдзелу ў якіх мы вас таксама запрашаем!
- Конкурс рэкламных відэаролікаў па грамадзянскай адукацыі, якія адлюстроўваюць праблемы грамадзянскай адукацыі з пункту гледжання як яго правайдэраў, так і людзей, на якіх яна аказала значны ўплыў. Далучайцеся
- Конкурс плакатаў па грамадзянскай адукацыі, скіраваны на тое, каб прадстаўнікі тых мэтавых груп, якія раней былі па-за сістэмай грамадзянскай адукацыі (напрыклад, мастакі, дызайнеры), змаглі стаць часткай працэсу грамадзянскай адукацыі і спрыяць фармаванню грамадзянскай ідэнтычнасці праз выяўленчае мастацтва. Далучайцеся
- Конкурс лепшых онлайн-практык грамадзянскай адукацыі. У гэтую намінацыю мы запрашаем падаваць свае онлайн курсы, вэбінары, мабільныя дадаткі, квізы, адукацыйныя падкасты, відэа і іншыя аналагічныя “прадукты”, вялікую патрэбу ў якіх прадэманстравала сітуацыя, звязаная зпандэміяй COVID-19. Далучайцеся
Пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны падчас Тыдня грамадзянскай адукацыі.
КАНТАКТЫ:
Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE
Засталіся пытанні?
Пішыце: eence.cew@gmail.com (Вольга Мельнік - Менеджэр па камунікацыях у межах Тыдня грамадзянскай адукацыі) або нацыянальнаму каардынатару ў Беларусі: CEweekBelarus@gmail.com (Андрэй Ляўко).
EENCE (Eastern European Network for Citizenship Education) – заснаваная ў 2015 г. сетка арганізацый, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй у краінах Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і Расіі.
Тыдзень грамадзянскай адукацыі праводзіцца пры падтрымцы Федэральнай агенцыі па грамадзянскай адукацыі (Bundeszentrale für politische Bildung) і Міністэрства замежных спраў Германіі.


« Февраль 2023 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 |