Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".

Арганізацыю заснавалі маладыя гуманітарыі - гісторыкі, правазнаўцы, філолагі - аб'яднаныя жаданнем змяніць да лепшага сістэму адукацыі і падрыхтоўкі навуковых кадраў у нашай краіне. Назва “ВІТ” паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх словаў як “асвета”, “святло”. Вучыцца самім і дапамагаць вучыцца іншым – дэвіз нашай арганізацыі.

За чвэрць стагоддзя Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" рэалізавала значныя адукацыйныя і навуковыя праекты, сярод якіх вылучаюцца мерапрыемствы і публікацыі па пытаннях канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і беларускага нацыянальнага руху, унармавання беларускай мовы. Сябры арганізацыі зарэкамендавалі сябе як эксперты ў сферы адукацыі дарослых, правоў чалавека, краязнаўства, мясцовага і рэгіянальнага развіцця. Арганізацыя спрычыніліся да заснавання Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, Міжнароднай сеткі даследчыкаў ВКЛ, Моладзевай сеткі па адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Апошнія гады грамадскае аб'яднанне "ВІТ" працуе па такіх накірунках, як грамадзяская адукацыя ў сферы гісторыі, права і правоў чалавека, устойлівае развіццё, ахова і прасоўванне гісторыка-культурнай спадчыны.

Вялікі дзякуй усім, хто быў і застаецца разам з намі ўвесь гэты час!
4.11.2020 | 0 комментариев

Каляндар
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.