Падсумавалі вынікі праекта ў Жалудку

4 кастрычніка 2020 года ў Жалудку адбыўся выніковы Круглы стол у межах праекта “Павышэнне якасці жыцця сталых людзей Жалудоцкага сельсавета”. Праект быў рэалізаваны Жалудоцкім сельвыканкамам на працягу 2018-2020 гг. у партнёрстве з Грамадскім аб'яднаннем "ВІТ".

Сябрамі Грамадскага аб'яднання ВІТ у межах праекта было праведзена тры навучальных курса для мясцовых жыхароў.

Курс "Права на кожны дзень" (эксперт - Ігар Кузьмініч) быў накіраваны на азнаямленне сталых людзей з асновамі права і ўключаў кансультаванне пенсіянераў па актуальных пытаннях заканадаўства.

У межах курса "Асновы валанцёрскай дзейнасці" пад кіраўніцтвам Віталя Нікановіча прайшло практычнае навучанне групы валанцёраў планаванню і арганізацыі дапамогі сталым немабільным жыхарам Жалудка.

Пад час курса "Гісторыя роднага краю" Андрэй Вашкевіч пазнаёміў удзельнікаў з асноўнымі вехамі гісторыі рэгіёну, метадалогіяй правядзення ўласных краязнаўчых даследаванняў. Па выніках курса была падрыхтавана публікацыя "Жалудок. Гісторыя нашага краю", прэзентацыя якой адбылася падчас Круглага стала.

Яшчэ адным практычным вынікам супрацоўніцтва Грамадскага аб'яднання "ВІТ" з мясцовай супольнасцю стала распрацоўка і ўсталяванне інфармацыйнага стэнда пра гісторыю і турыстычны патэнцыял Жалудка, што быў урачыста адкрыты таксама падчас Круглага стала.

Праект “Павышэнне якасці жыцця сталых людзей Жалудоцкага сельсавета” быў рэалізаваны Жалудоцкім сельвыканкамам у партнёрстве з Грамадскім аб'яднаннем "ВІТ" у рамках гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, што ажыццяўляецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемаразуменне” пры падтрымцы Фонду “Памяць,адказнасць і будучыня”.
4.10.2020 | 0 комментариев

Каляндар
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.