Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.

Пад час вандроўкі 11 кастрычніка 2020 года ўдзельнікі наведалі спаленыя нацыстамі вёскі Партызанская (Пузавічы) у Гродзенскім раёне, Княжаводцы ў Мастоўскім раёне, Шавулічы ў Ваўкавыскім раёне і Залессе ў Пружанскім раёне.

Андрэй Вашкевіч і Ігар Лапеха распавялі пра трагічныя старонкі гісторыі Другой сусветнай вайны на нашых землях, а таксама пра традыцыі ўшанавання памяці пра трагедыі вайны.

Ва ўдзельнікаў вандроўкі таксама была магчымасць пазнаёміцца з унікальным прыродным аб'ектам - балотам Дзікое, што знаходзіцца на водападзеле басейнаў Балтыйскага і Чорнага мора.


11.10.2020 | 0 комментариев

Каляндар
«    Ноябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".
Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

Адукацыйная вандроўка па месцах памяці

11.10.2020 | 0 комментариев
У межах Тыдня грамадзянскай адукацыі "Мастацтва жыць разам" сябры грамадскага аб'яднання "ВІТ" арганізавалі адукацыйную вандроўку па месцах памяці Другой сусветнай вайны.