Пра нас
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” было заснавана маладымі выкладчыкамі і аспірантамі-гуманітарыямі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ў кастрычніку 1995 года. Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” – арганізацыя навукова-асветніцкага характару дзейнасці, тэрыторыя дзейнасці – Гродзенская вобласць. Арганізацыя была афіцыйна зарэгістравана 4 лістапада 1995 года і прайшла абавязковую перарэгістрацыю роўна праз 10 год – 4 лістапада 2005 года.
Сябры арганізацыі ў сваёй працы сыходзяць з прынцыпа, што нацыянальная свядомасць і гістарычная памяць граюць у грамадстве ролю базіса сацыяльнай актыўнасці, надаюць сэнс сацыяльнай дзейнасці грамадзяніна. Толькі той грамадзянін дзяржавы, які памятае свае карані і ведае гісторыю краіны і народа, можа ўсведамляць сэнс сваёй сацыяльнай актыўнасці і скіроўваць яе ў рэчышча, карыснае для інтарэсаў супольнасці.
Назва “ВІТ” паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх словаў як “асвета”, “святло”. Вучыцца самім і дапамагаць вучыцца іншым – дэвіз нашай арганізацыі.
Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” бачыць сваю місію ў спрыянні фармаванню сацыяльна-актыўных нацыянальна-свядомых грамадзян праз правядзенне навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў.
Прадметам дзейнасці Грамадскага аб'яднання “ВІТ” з'яўляецца культурна-асветніцкая і навукова-даследчая дзейнасць, накіраваная на дасягненне наступных статутных мэтаў: спрыянне навукова-даследніцкай працы маладых навукоўцаў гуманітарнага накірунку; спрыянне ажыццяўленню канстытуцыйных прынцыпаў сацыяльнай, прававой дзяржавы; павышэнне ролі моладзі ў працэсе фармавання грамадскай супольнасці; спрыянне сацыяльна-эканамічным ініцыятывам; садзейнічанне пераўтварэнням і рэфармаванню сістэмы адукацыі на мясцовым узроўні; удзел у транспамежным супрацоўніцтве; садзейнічанне распаўсюджванню незалежнай, поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі; духоўнае і культурнае адраджэнне беларускіх грамадзян.
Асноўныя праграмныя накірункі арганізацыі:
Павышэнне прафесійных кампетэнцый спецыялістаў (навукоўцаў, адукатараў, спецыялістаў па працы з моладзю і інш.) па асноўных тэматычных напрамках дзейнасці арганізацыі;
Грамадзянская адукацыя ў галіне дэмакратыі, права, правоў чалавека, гісторыі;
Мясцовае і рэгіянальнае развіццё, у тым ліку захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны і развіццё турыстычнага патэнцыялу Гарадзеншчыны.На сённяшні дзень Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” з’яўляецца адной з найбольш дасведчаных арганізацый сярод арганізацый трэцяга сектара Беларусі. Здольнасць выжываць у складаных палітычных, прававых і эканамічных умовах сведчыць пра патэнцыял арганізацыі, якая спалучае не проста навукоўцаў і адукатараў, але і крэатыўных людзей, аб’яднаных агульнай ідэяй і каштоўнасцямі.
Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” доўгую гісторыю поспехаў, імя і істотную пазіцыю сярод грамадскіх аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у сферы адукацыі і правядзення навуковых даследаванняў. Сярод найбольшых дасягненняў ВІТа можна назваць наступныя:
- Правядзенне больш за 150 каротка- і доўгатэрміновых адукацыйных праграм па грамадзянскай адукацыі ў галіне дэмакратыі, права, правоў чалавека і гісторыі для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ.
- Падрыхтоўку і публікацыю больш чым 20 навуковых і навучальна-метадычных выданняў.
- Рэалізацыю адукацыйнай праграмы для моладзі, настаўнікаў і юрыдычных клінік “Street Law/Права на кожны дзень”.
- Стварэнне міжнароднай сеткі даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з Беларусі і краін-спадкаемцаў ВКЛ, правядзенне “Школы вывучэння ВКЛ”, двух міжнародных канферэнцый па гісторыі ВКЛ.
- Пераклад на беларускую мову і выданне метадычнага дапаможніка па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі “КОМПАС” Савета Еўропы і яго прасоўванне ў Беларусі.
- Удзел у стварэнні і дзейнасці Асацыяцыі далатковай адукацыі і асветы (АДАіА).
- Удзел у стварэнніі дзейнасці турыстычнай дэстынацыі “Зялёны абярэг Гродна”.
- Запуск вочна-дыстанцыйных курсаў для адукатараў, краязнаўцаў і куратараў юрыдычных клінік.
У Грамадскім аб'яднанні “ВІТ” склаўся калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў. Праграмы і выданні арганізацыі атрымалі высокую ацэнку ў Беларусі і за мяжой. У прыватнасці, выданні арганізацыі неаднаразова адзначаліся як лепшыя на Фестывалях нефармальнай адукацыі. А ў Зборнік прыкладаў паспяховых практык "Адукацыя ў галіне правоў чалавека ў школах Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыкі" (сумесная публікацыя АБСЕ, ЮНЭСКА, Савета Еўропы і УВКПЧ) уключана апісанне праграмы «Права на кожны дзень».
Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” прапануе наступныя паслугі:
- правязенне асветніцкіх і інфармацыйных мерапрыемстваў, лекцый, канферэнцый, форумаў;
- правядзенне доўгатэрміновых (у тым ліку вочна-дыстанцыйных) курсаў павышэння кваліфікацыі маладых даследчыкаў-гуманітарыяў і адукатараў, у тым ліку трэнінгаў для трэнераў;
- падрыхтоўка і выданне інфармацыйных і навучальна-метадычных матэрыялаў;
- распрацоўка і кансультаванне ў распрацоўцы канцэпцый і праграм адукацыйных мерапрыемстваў;
- кансультаванне ў распрацоўцы і кансультаванне ў распрацоўцы стратэгій і праграм.
З актуальнымі прапановамі ў межах праграмных накірункаў дзейннасці арганізацыі можна пазнаёміцца ў адпаведных раздзелах сайта.
« Январь 2025 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |