Грамадзянская адукацыя

Праграмны накірунак “Грамадзянская адукацыя” скіраваны на фармаванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі моладзі і дарослых праз іх азнаямленне з
- падставовымі канцэпцыямі ўстойлівага развіцця, дэмакратыі, права і правоў чалавека, магчымасцямі іх практычнага выкарыстання ў паўсядзённым жыцці;
- гісторыяй роднага краю, важнасцю аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;
- магчымымі шляхамі актыўнага ўдзелу ў выяўленні і вырашэнні мясцовых праблем.
Доўгатэрміновая мэта праграмнага накірунку “Грамадзянская адукацыя” палягае на выхаванні новай генерацыі кампетэнтных беларускіх грамадзян, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў.
Праграмы грамадзянскай адукацыі праводзяцца спецыялістамі арганізацыі і запрошанымі экспертамі ў форме трэнінгаў, навучальных гурткоў, публічных лекцый, адукацыйных экскурсій і інш. Тэматычнае напаўненне адукацыйных праграм фармуецца як у межах бягучых праектаў арганізацыі, так і па замове зацікаўленых асоб і арганізацый.
Грамадскім аб’яднаннем “ВІТ” падрыхтаваны метадычныя і навучальныя матэрыялы па грамадзянскай адукацыі, з якімі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Бібліятэка”.- Дрэва праграм
-
+Актуальныя прапановы
-
+Завершаныя праграмы і праекты
-
27.08.2016 | 0 комментариев
Каляндар
« Июль 2022 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі
27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"
27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"