Мясцовае і рэгіянальнае развіццё

 

Праграмны накірунак “Мясцовае і рэгіянальнае і развіццё” скіраваны на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў, стратэгій і пілотных інавацыйных праектаў у такіх сферах, як устойлівае развіццё, захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу г. Гродна і вобласці.

Гісторыя гэтага праграмнага накірунку пачынаецца ад стварэння пры Грамадскім аб’яднанні “ВІТ” Грамадскага клуба “Стары горад”, у межах дзейнасці якога на працягу 2003-2004 гг. былі вывучаны патрэбы развіцця цэнтральнай часткі г.Гродна, распрацаваны адпаведныя прапановы і праекты, якія пазней былі перададзены мясцовым органам улады. Частка з гэтых прапаноў (у прыватнасці, па развіцці турыстычнай прывабнасці г.Гродна) была рэалізавана, некаторыя застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень.

Распрацаваныя сябрамі арганізацыі ў 2010 годзе прапановы па ўсталяванні інфармацыйных шыльдаў пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна з 2016 года рэалізуюцца гарадскімі ўладамі.

У 2013 годзе Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” узяла ўдзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця турыстычнай дэстынацыі “Зялёны абярэг Гродна”, дэлегавала сваіх прадстаўнікоў у Савет дэстынацыі і працягвае браць удзел у рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па развіцці турыстычнай прыцягальнасці рэгіёна.

З 2014 года Грамадскае аб’яднанне “ВІТ” з'яўляецца партнерам Жалудоцкага сельскага выканаўчага камітэта ў дапрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Жалудоцкага сельскага савета Шчучынскага раёна.

З апошніх варта ўзгадаць падрыхтаваныя сябрамі арганізацыі прапановы па выкарыстанні гравюры Адэльгаўзэра/Цюнта "Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве" (1568) як канцэпт-базіса для развіцця гарадскога брэндынгу.

27.08.2016 | 0 комментариев

Каляндар
«    Сентябрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Апошнія навіны
Грамадскае аб'яднанне

Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

27.01.2022 | 0 комментариев
27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб'яднання "ВІТ" на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб ліквідацыі арганізацыі
Запрашаем у

Запрашаем у "Школу экскурсаводаў"

27.05.2021 | 0 комментариев
У гарадзенцаў ёсць магчымасць заяіцца да 31 траўня на ўнікальны адукацыйны курс "Школа экускурсаводаў"