Праграма “Адукацыя ў сферы права і правоў чалавека” мае на мэце ўдасканаленне кваліфікацыі спецыялістаў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі (настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты дадатковай адукацыі, трэнеры) у галіне права і правоў чалавека.

У межах праграмы распрацоўваюцца і адаптуюцца метадычныя матэрыялы, праводзяцца трэнінгі (у т.л. трэнінгі для трэнераў), семінары, канферэнцыі. Спецыялісты арганізацыі бяруць удзел у выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сістэмы адукацыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі і Ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў кантэксце больш поўнага забеспячэння права на адукацыю ў галіне правоў чалавека.

Адукацыйныя праграмы павышэння прафесійных кампетэнцый спецыялістаў у сферы права і правоў чалавека праводзяцца высокакваліфікаванымі трэнерамі арганізацыі і запрошанымі экспертамі як у межах праектаў Грамадскага аб’яднання “ВІТ”, так і па замове зацікаўленых асоб і арганізацый.

З метадычнымі і навучальнымі матэрыяламі Грамадскага аб’яднання “ВІТ” у сферы права і правоў чалавека можна пазнаёміцца ў раздзеле “Бібліятэка”.

КОМПАС Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі

КОМПАС Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі

12.05.2017 | 0 комментариев
Назва: КОМПАС - Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі . — Чарнігаў: Выдавец Лозовой В.М., Чарнігаў 2013. - 424 с. Аўтары: Патрыцыя Брандэр, Руі Гомес, Элі Кін, Мары-Лор Лемінэр, Барбара Алівейра, Яна Андрачкова, Алесіё Сурыян, Алена Суслава
Пуцявод па правах чалавека: метадычны дапаможнік

Пуцявод па правах чалавека: метадычны дапаможнік

28.08.2016 | 0 комментариев
Назва:Пуцявод па правах чалавека: метадычны дапаможнік для навучання правам чалавека. – Сувалкі, 2005. – 111 с. Аўтары: Д.Вазьнякоўска, Н.Валчэцкая,В.Клаус, І.Кузьмініч, Я.Рушэўскі, С.Салей, А.Ясякевіч
Права на кожны дзень: метадычны дапаможнік

Права на кожны дзень: метадычны дапаможнік

27.08.2016 | 0 комментариев
Назва: Права на кожны дзень: метадычны дапаможнік для настаўніка 10-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ. – Гродна, 2002. – 102 с. Аўтары: Н.Клімчук, І.Кузьмініч,Ю.Пісаркова, С.Салей, П.Хацук
Права на кожны дзень: падручнік

Права на кожны дзень: падручнік

27.08.2016 | 0 комментариев
Назва:Права на кожны дзень: падручнік для 10-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ. – Гродна, 2002. – 81 с. Аўтары: Н.Клімчук, І.Кузьмініч, Ю.Пісаркова,С.Салей, П.Хацук
На шляху да распрацоўкі стандартаў адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ

На шляху да распрацоўкі стандартаў адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ

20.07.2016 | 0 комментариев
  Назва: На шляху да распрацоўкі стандартаў адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ, АДУКАТАР • №1/2(24−25), 2015 Аўтары: Сяргей Салей,  Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»  
Дэмакратыя для ўсіх: метадычны дапаможнік

Дэмакратыя для ўсіх: метадычны дапаможнік

1.03.2016 | 0 комментариев
  Назва:Дэмакратыядля ўсіх: метадычны дапаможнік. –Мінск, 2006. – 48 с. Аўтары: І.Кузьмініч, В.Нікановіч,В.Руднік, С.Салей

Каляндар
«    Май 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 
Апошнія навіны
Інфармацыя аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “ВІТ” у 2020 годзе

Інфармацыя аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “ВІТ” у 2020 годзе

26.02.2021 | 0 комментариев
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” публікуе з мэтай давядзення да ўсеагульнага ведама інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі ў 2020 годзе, у тым ліку пра паступленне і выдаткаванне грашовых сродкаў і іншай маёмасці.
Грамадскаму аб'яднанню

Грамадскаму аб'яднанню "ВІТ" - 25 год

4.11.2020 | 0 комментариев
Роўна 25 год таму, 4 лістапада 1995 года, было зарэгістравана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ".