Грамадскае аб'яднанне "ВІТ" даслала прапанову мясцовым уладам пра ўсталяванне інфармацыйных шыльдаў
Першая катэгорыя – шыльды каля гістарычных помнікаў. На іх будуць змешчаны звесткі пра даты пабудовы, архітэктурны стыль, заснавальнікаў, архітэктараў, асноўныя падзеі ў гісторыі будынка ад заснавання да сённяшняга дня, а таксама цікавыя выявы помніка, якія паходзяць з мінулага. Такія шыльды прапануецца змясціць ля Каложскай царквы, Ніжняй царквы (на тэрыторыі Старога замка), Старога замку і шэрагу іншых помнікаў.
Другая катэгорыя – шыльды, прысвечаныя гісторыі вуліц ці плошчаў. Гэтыя шыльды прапануецца ўсталяваць на пачатку вуліц/на плошчах.
Трэцяя катэгорыя – шыльды з выявамі прац знакамітага мастака Напалеона Орды. Іх прапануецца ўсталяваць у тых месцах, адкуль мастак маляваў Гродна ў 1860-х гг.
Прапанаваны падыход да развіцця інфармцыйна-турыстычнага патэнцыяла Гродна базуецца на досведзе замежных краін, у тым ліку Польшчы (Кракаў, Люблін, Варшава), Украіны (Львоў) і Літвы (Вільнюс).
Размяшчэнне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з цікавай гістарычнай інфармацыяй дапаможа турыстам адчуць атмасферу мінулага горада, даведацца больш пра яго гісторыю, адшукаць дарогу да важных культурных аб’ектаў, заахвоціць да больш грунтоўнага азнаямлення з горадам.Усё гэта зробіць побыт турыста ў Гродна больш камфортным і заахвоціць наведаць наш горад яшчэ не адзін раз.
Арганізацыя прапануе сваю дапамогу ў распрацоўцы і рэалізацыі прапанаванай канцэпцыі ўсталявання шыльдаў і гатовая разам з гарадскімі ўладамі шукаць грошы на развіццё інфармацыйна-турыстычнай інфраструктуры Гродна.
Аўтарамі прапаноў з'яўляюцца сябры арганізацыі гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Наталля Сліж.Чытаць больш:
https://harodnia.com/be/poszuki/idei-dlia-horada/80-prapanova-maladyh-navukoucau
https://harodnia.com/be/poszuki/idei-dlia-horada/79-prailustravac-malunkami-ordy


« Январь 2021 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |